Бліжэйшыя мерапрыемствы |
|
20 кастрычніка, Прызентацыя новай версіі сайта bchd.info
Прэсавая канферэнцыя адбудзецца а 11:00. пр. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Падчас мерапрыемства будуць прзентаваныя новыя сэрвісы сайту. тэл. для даведак
+375 29 5160861 Павал |
|
|
БХД ЗАПРАШАЕ НА ПРЭСАВУЮ КАНФЕРЭНЦЫЮ З НАГОДЫ ПРЭЗЕНТАЦЫІ НОВАГА САЙТУ |
19-10-2009 20 кастрычніка стартуе новы сайт “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. З гэтай нагоды ва Управе БНФ (Машэрава, 8) лідэр БХД Павал Севярынец правядзе прэсавую канферэнцыю.
|
|
|
СЯБРА БХД АДЧЫНІЛА ПЕРШЫ Ў КАЛІНКАВІЧАХ САЦЫЯЛЬНА-РЭАБІЛІТАЦЫЙНЫ ЦЭНТР |
18-10-2009 Сябра Нацыянальнай Рады, кіраўнік Калінкавічскай арганізацыі БХД Тамара Зайцава адчыніла першы ў Калінкавічах дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр для наркаманаў і алкаголікаў.
|
|
|
АДБЫЛАСЯ МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ БХД (ФОТА) |
17-10-2009 17 кастрычніка ў Магілёве прайшло паседжанне абласной Магілёўскай Рады БХД. Гэтым разам абыйшлося без інцыдэнтаў.
|
|
|
У КУРАПАЦКІМ ЛЕСЕ ЗНОЎ ЗЛАМАНЫЯ КРЫЖЫ |
17-10-2009 Акты вандалізму ў Курапацкім лесе працягваюцца. Два крыжы зламаныя невядомымі на ўскрайку лесу з боку поля.
|
|
|
У БРЫТАНІІ СТВАРЫЛІ МУЛЬТЫМЕДЫЙНЫ ВАРЫЯНТ БІБЛІІ |
17-10-2009 Учора ў Брытаніі ў рознічны продаж паступіла электронная версія Бібліі, створаная на аснове высокіх тэхналогій.
|
|
|
ВЫДАДЗЕНА КНІГА ПРА ПАТРЫЯРХА АЛЕКСІЯ II |
17-10-2009 Кніга называецца “Шляхам Хрыстовым”, складаецца з 19 раздзелаў, кожны з якіх адкрываецца аповядам патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II аб сабе, сваім служэнні Богу і людзям.
|
|
|
ІРЛАНДСКІ СВЯТАР ЛІЧЫЦЬ, ШТО СВЯТКАВАННЯ ХЭЛОЎІНА НАКЛІЧА НА ЯГО ГОРАД ПРАКЛЁН |
16-10-2009 Метадысцкі святар Джонатан Кэмпбэл з Лондандэры разгарнуў інтэрнэт-кампанію супраць правядзення ў гэтым ірландскім горадзе Хэлоўіна 31 кастрычніка.
|
|
|
ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ КАМПАНІЯ СУПРАЦЬ БХД У ДЗЯРЖАЎНЫХ СМІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА: “СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ” |
16-10-2009 Лідэр “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Павал Севярынец пракаментаваў чарговы паклёп на партыю ў дзяржаўных СМІ. Гэтым разам адказу патрабавў артыкул у нумары газеты “Советская Белоруссия” за 13 кастрычніка пад назвай “В лоб или по лбу” - брудны паклёп на БХД, падпісаны Вольгай Карач з Віцебска.
|
|
|
У НЯМЕЧЧЫНЕ ПРАЙШОЎ ЕВАНГЕЛІСЦКІ ТЫДЗЕНЬ |
16-10-2009 У нямецкім горадзе Ландсберг прайшоў евангелісцкі тыдзень пад назвай “Царкоўнае страсенне”, у якім узялі ўдзел амаль усе хрысціянскія цэрквы горада і правінцыі - каталікі, лютэране, евангелісты і харызматы.
|
|
|
НЕЧАКАНА ДЛЯ СЯБЕ АРХІЕПІСКАП АТРЫМАЎ МІЛІЦЭЙСКІ МЕДАЛЬ |
16-10-2009 Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій узнагароджаны медалём "90-годдзе беларускай міліцыі». Уручэнне міліцэйскага медаля стала для архіепіскапа поўнай нечаканасцю.
|
|
|
БЕЛАРУСЬ ШАНУЕ ПАМЯЦЬ ЯНА ПАЎЛА ІІ |
16-10-2009 Сёньня ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) распачынаюцца дні памінаньня папы рымскага Яна Паўла ІІ. Ушанаваньне памяці пантыфіка прымеркаванае да 21-й гадавіны абраньня кардынала Караля Вайтылы на сьвяты пасад.
|
|
|
АДБЫЛАСЯ БЕРАСЦЕЙСКАЯ АБЛАСНАЯ РАДА БХД (ФОТА) |
16-10-2009 15 кастрычніка ў Кобрыне прайшло паседжанне абласной берасцейскай Рады БХД. Нажаль, не абыйшлося без інцыдэнта.
|
|
|
У МЕНСКУ АДБЫЛОСЯ ЧАРГОВАЕ ВЫБРАННЕ ДЭЛЕГАТАЎ НА ЎСТАНОЎЧЫ З'ЕЗД БХД І БЕЛАРУСКІ ЕЎРАПЕЙСКІ ФОРУМ (ФОТА) |
16-10-2009 15 кастрычніка ў Менску адбылося выбранне дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) і Беларускі еўрапейскі форум.
|
|
|
СЁННЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ГРАМАДСКАСЦЬ АДЗНАЧАЕ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ |
16-10-2009 Цягам чатырох гадоў 16-га чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. Аднак галоўная мэта дзён салідарнасці дагэтуль не дасягнутая.
|
|
|
МІЛІНКЕВІЧ СУСТРЭЎСЯ З МІНІСТРАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЧЭХІІ І РАСЕЙСКІМІ ПАЛІТЫКАМІ |
15-10-2009 Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.
|
|
|
“ДЗЯДЫ МАРОЗЫ“ СУПРАЦЬ 193 КК |
15-10-2009 Пэтыцыю на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193 Крымінальнага кодэксу перадалі актывісты праваабарончых і моладзевых арганізацыяў.Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі апранутыя ў строі Дзедаў марозаў.
|
|
|
МІНЮСТ ВЫПЛАЦІЎ БХД 1.750.000 |
15-10-2009 Міністэрства юстыцыі вярнула БХД дзяржпошліну за нездзейсненую рэгістрацыю партыі.
|
|
|
СВЕТЛАГОРСКІ РАЙВЫКАНКАМ НАКІРАВАЎ ХАДАЙНІЦТВА Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ АБ НЕАБХОДНАСЦІ ЗМЕНЫ ЗАКАНАДАЎСТВА ПА ВІЧ |
15-10-2009 Пра гэта паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Сяргей Меркулоў. У ліку прапаноў - увесці абавязковы тэст на ВІЧ для людзей, якія ўступаюць у шлюб.
|
|
|
МЕНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БХД ЗАПРАШАЕ НА БАРДАЎСКІ КАНЦЭРТ |
15-10-2009 15 кастрычніка Менская арганізацыя БХД ладзіць чарговую сустрэчу з лепшымі беларускімі бардамі ў межах падрыхтоўкі пятага дыску “Беларускі бардаўскі хіт”.
|
|
|
МІЛІЦЫЯ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ПОМНІКА ЗАГІНУЛЫМ У ПОЛЬШЧЫ ПІЛОТАМ |
15-10-2009 У Баранавічах у аўторак увечары міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў Яраслава Грышчэню і Алеся Паўлоўскага падчас збору подпісаў у межах кампаніі "За беларускую мову!", а таксама за ўсталяваньне ў горадзе помніка пілотам, што нядаўна трагічна загінулі ў Польшчы.
|
|
|
СУПРАЦОЎНІКІ СТАЛІЧНАЙ ДАІ ПРЫЙШЛІ Ў ХРАМ ЗА ДАПАМОГАЙ |
15-10-2009 Менскі храм Свята-Серафімаўскага прыходу падвергнуўся «нашэсцю» людзей у міліцэйскай форме. Тут пабывалі адначасова больш за сто супрацоўнікаў гарадскога ўпраўлення і раённых аддзелаў Дзяржаўтаінспекцыі з просьбай аб дапамозе.
|
|
|
ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА ЎЗНАГАРОДЗЯЦЬ ОРДЭНАМ ВЯЛІКАГА КРЫЖА |
15-10-2009 25 кастрычніка 2009 г. у менскай архікатэдры падчас урачыстай літургіі адбудзецца цырымонія ўручэння ордэна Вялікага Крыжа і адпаведнага дыплома Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
|
|
|
ЖЫХАРЫ ВІЦЕБСКА ВЫБІРАЮЦЬ СВАЮ КНЯГІНЮ ВОЛЬГУ |
15-10-2009 У Віцебску пачалося грамадскае абмеркаванне эскізаў помніка заснавальніцы горада роўнаапостальнай княгіні Вользе. На конкурсе будуць прадстаўлены 16 праектаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца скульптары і архітэктары з Віцебска, Полацка і Менску.
|
|
|
БОЛЬ ВЕРНІКАЎ ПА ПРЫЧЫНЕ РАЗБУРЭНЬНЯ ПАХАВАЛЬНАЙ КРЫПТЫ Ў ПАДМУРКАХ УНІЯЦКАГА ХРАМА СЬВЯТОГА ДУХА Ў МЕНСКУ |
14-10-2009 13 кастрычніка 2009 г. у ніжняй капліцы “чырвонага касьцёла” грэка-каталіцкія вернікі сабраліся на малітву за спакой душы невядомага слугі Божага, які спачываў у зьнішчанай крыпце, што знаходзілася ў старых фундаментах уніяцкага храма Святога Духа ў Менску. Узгдваліся ў малітве і іншыя захаваныя там бязыменныя асобы. |
|
|
БХД РЫХТУЕЦЦА ПРАВЕСЦІ ПАЎТОРНЫ ЎСТАНОЎЧЫ З’ЕЗД НА КАСТРЫЧНІЦКАЙ ПЛОШЧЫ |
14-10-2009 Адмовы наконт правядзення Устаноўчага з’езду партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” прыйшлі кіраўніцтву БХД амаль са ўсіх памяшканняў сталіцы, куды звярталіся хадэкі. Апошняе з 11 памяшканняў, куды звярнулася БХД, – Малая заля Палацу Рэспублікі – зацята маўчыць.
|
|
|
Стужка навін |
|

|
Буклет |
|
 |
Далучайся |
|
 |
|